Перайсьці да зьместу

Сьцяна (праект)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Праект «Сьцяна» або Эўрапейскі валфартыфікацыйны праект уладкаваньня сухадольнай мяжы паміж Украінай і Расейскай Фэдэрацыяй. Мэта праекту — павышэньне ўзроўню бясьпекі на згаданай мяжы і спыненьне пранікненьня ва Ўкраіну расейскіх дывэрсійных фармаваньняў. Прэзэнтаваны прэм'ер-міністрам Украіны Арсенем Яцанюком 3 верасьня 2014 году. 12 верасьня Кабінет міністраў Украіны выдзеліў 100 мільёнаў грывень[1] на будаўніцтва абарончых збудаваньняў на мяжы з Расеяй і Крымскай аўтаноміяй Украіны.